Вы тут

Эксклюзіўныя арт-аб'екты мастака з Фаніпаля можна ўбачыць на аўтазапраўках


Эксклюзіўныя арт-аб'екты мастака з Фаніпаля Уладзіміра КАНОНІКА можна ўбачыць на абласных аўтазапраўках «Беларуснафта». Напрыклад, у Слуцку ўсталяваны жалезны «пегас», сканструяваны з бэушных аўтазапчастак, у Заслаўі і ў Нясвіжы стаяць ваяры-рыцары ў адпаведных латах, у Фаніпалі, Барысаве і Мінску знайшлі месца іншыя інтэрактыўныя ўвасабленні майстра. Нарэшце, апошні арт-аб'ект — «матацыкл-пантэра» — пасяліўся на сталічнай запраўцы.


— Я імкнуўся ў вобразе «мотапантэры» паказаць прыгажосць, моц і хуткасць, якімі ў аднолькавай меры валодае і грацыёзная дзікая кошка, і двухколавы матацыкл, — кажа Уладзімір Канонік пра гэты арт-аб'ект. — У яго стварэнні мне дапамагалі іншыя спецыялісты — зваршчыкі, бляхары, кавалі.

Ужо дзесяць гадоў кніжны графік шукае адметную графіку ў метале, у незвычайных вобразах і дызайнерскіх канструкцыях. І таму яго «аўтазаправачныя фішкі» нікога не пакідаюць раўнадушнымі.

На гэтым здымку браты Арцём і Ягор ШАРОХІ з цікавасцю знаёмяцца з незвычайным «байкерам» Уладзімірам Канонікам.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Загаловак у газеце: «Пантэра» для байкера

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».