Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні будзеце цалкам здольныя разбурыць парачку гор, асабліва ў хатніх справах. Амаль ідэальны час для таго, каб заняцца падрыхтоўкай і рэалізацыяй сур'ёзных планаў у прафесійнай сферы. Асабліва цікавыя ідэі могуць наведаць у сераду і пятніцу — паспрабуйце запісаць іх, каб нічога не прапусціць. У выхадныя адчуеце, што клопаты перасталі вас трывожыць.

ЦЯЛЕЦ. Дзелавыя адносіны, якія складваюцца нядрэнна, могуць нечакана перайсці ў іншую плоскасць. Аднак асцерагайцеся службовых раманаў, яны могуць загубіць вашу кар'еру. Не выключана, што прыйшоў час для важных рашэнняў. Пажадана перагледзець стыль паводзін, магчыма, змяніць імідж. Паспрабуйце паводзіць сябе адэкватна сітуацыі. Чацвер — адзін з самых плённых дзён тыдня, калі можна зрабіць нашмат больш, чым запланавана.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і няяўныя прызнанні ў каханні. Зоркі кажуць, што вы кахаеце і каханыя, у вас шмат сяброў і аднадумцаў і жыццё радуе і натхняе. Важныя пытанні паспрабуйце вырашыць у першай палове тыдня. Выхадныя прысвяціце адпачынку і аналізу бягучых спраў і падзей.

РАК. На гэтым тыдні зможаце праявіць свае таленты і заслужыць пахвалу начальства. Панядзелак можа быць звязаны са спакусамі і навізной. У сераду, нягледзячы на дробныя нестасоўкі і затрымкі ў справах, не адступайцеся ад задуманага, і ўсе праблемы вырашацца. У выхадныя схадзіце ў госці, наведайце бацькоў ці іншых сваякоў.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы будзеце актыўныя, але нецярплівыя і паспешлівыя. Падвысіцца ваш агульны тонус і палепшыцца настрой. Парада, атрыманая ад блізкага сябра, дапаможа знайсці выйсце з тупіковай сітуацыі. У аўторак ваша паспяховасць будзе залежаць ад зацікаўленасці ў выніку і гатоўнасці праявіць ініцыятыву. Пятніца можа прынесці нечаканую свабоду дзеянняў, аб якой пасля давядзецца пашкадаваць. Трымайце сябе ў руках.

ДЗЕВА. Гэты тыдзень можа забяспечыць вам поспех і прыбытак, толькі не выхваляйцеся. На працы варта праявіць ініцыятыву, але не спрабуйце ўсіх вучыць жыць. Прымайце актыўны ўдзел у вырашэнні сямейных пытанняў. Аўторак — адзін з самых важных і адказных дзён. У суботу лепш запрасіць гасцей да сябе, чым кудысьці ісці.

ШАЛІ. На гэтым тыдні стварыце сабе трывалы і надзейны падмурак для заваявання новых вяршынь. Паглыбленне ў працу павінна быць камфортным і не прыносіць душэўных узрушэнняў. Калі нешта не атрымліваецца так жа добра, як звычайна, не хвалюйцеся, хутка ўсё прыйдзе ў норму. Да пятніцы скончацца цяжкасці і перажыванні, і вы зможаце адпачыць з пачуццём выкананага абавязку.

СКАРПІЁН. На працы вас цэняць і могуць прапанаваць новы цікавы праект. Вашы прафесійныя навыкі і парады зараз вельмі запатрабаваныя і прыносяць прыбытак. У пачатку тыдня захоўвайце раўнавагу, заставайцеся ў спакоі, не дапускайце мітусні і спешкі ў справах. Пятніца ж, наадварот, запатрабуе максімальнай канцэнтрацыі, не пацерпіць збянтэжанасці, сумненняў.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні давядзецца разлічваць толькі на ўласныя сілы. Перамены, якія адбудуцца ў найбліжэйшыя дні, акажуцца на добрае. Калі вы будзеце настойлівыя і адказныя, то зможаце дамагчыся поспеху ў кар'еры. Пастаўцеся сур'ёзна да новага знаёмства, праз гэтага чалавека будзе паступаць надзвычай важная для вас інфармацыя.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні пажадана менш часу выдаткоўваць на навакольных, а больш прысвяціць сабе. Па-першае, вы гэта заслужылі, а па-другое, гэта дасць магчымасць больш-менш адэкватна ацаніць сітуацыю, разабрацца ў якой у мітусні было б цалкам нерэальна. У аўторак ці сераду магчымая камандзіроўка або важная нарада. У пятніцу варта асцерагацца адкрытых канфліктаў і праявы мсцівасці навакольных. У суботу паспрабуйце развеяцца, адарвіцеся ад хатніх праблем.

ВАДАЛІЎ. У вас можа з'явіцца столькі рознабаковых інтарэсаў, што дома вы станеце рэдкім госцем. Добры тыдзень для творчых пачынанняў, фізічнай актыўнасці і адстойвання сваіх правоў. Адна з галоўных мэт тыдня — умацаванне вашага становішча ў прафесіі. А вось у асабістым жыцці не выключаны канфлікты.

РЫБЫ. Каб не страціць узятага тэмпу, паспрабуйце крытычна аналізаваць прапановы і інфармацыю, якія паступаюць. Усё паспець нельга, важна вылучыць галоўнае. У сярэдзіне тыдня будзеце схільныя ўпадаць у недарэчныя крыўды на навакольных, прычым літаральна на пустым месцы. У чацвер будзе важна праявіць лідарскія якасці. У выхадныя давядзецца выдаткаваць нямала сіл на ўтаймаванне некантраляванага раздражнення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».