Вы тут

Ірына Крыўко стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы


У складаных умовах надвор'я беларуска дапусціла два промахі, але гэта не перашкодзіла ёй падняцца на п'едэстал чэмпіянату Еўропы па біятлоне.


Адзначым, што на міжнародных спаборніцтвах Ірына дэбютавала ў 2009 годзе, гэта быў чэмпіянат свету сярод юніёраў у канадскім Кенмары. Свой першы медаль Ірына разам з Нэляй Нікалаевай і Дар'яй Несцерчык заваявала, заняўшы другое месца ў эстафеце. У сезоне 2010/2011 года Крыўко дэбютавала на этапах Кубка IBU і ў першай жа гонцы зарабіла першыя ачкі, заняўшы 39-е месца ў спрынце. Першы свой медаль на чэмпіянатах Еўропы Крыўко заваявала ў змешанай эстафеце. На этапах Кубка свету Ірына дэбютавала ў сезоне 2011/2012 гадоў. У сезоне 2017/2018 стала другой у мас-старце на этапе Кубка свету ў Анесі. Таксама была ў складзе «залатой» эстафеты на Алімпіядзе-2018, за што атрымала ордэн «За асабістую мужнасць». Зараз Ірына займае 8-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

- Да гэтай гонкі я практычна не рыхтавалася, да апошняга не была ўпэўнена, што буду выходзіць на старт, таму што я хварэла і аднавіла трэніроўкі толькі за некалькі дзён да старту чэмпіянату, - сказала Ірына Крыўко. - Трэнер спытаў ці гатовая я, адказала, што паспрабую. Гонка далася мне вельмі цяжка. Вецер з быу рознай сiлы, таму на трэцім агнявым рубяжы прыходзілася рабіць папраўкі.

Узровень турніру ў Раўбічах высокі, але, вядома, на Кубку свету канкурэнцыя ў разы вышэйшая.

Выйграла індывідуальную гонку шведка Ханна Эберг, а другой стала ўкраінка Юлія Журавок.

У чацвер чэмпіянат Еўропы працягнецца змешанымі эстафетамі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.