Вы тут

Амаль $110 тыс. атрымаюць медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя ўстановы


Амаль 110 тысяч долараў атрымаюць ад кіраўніцтва Японіі ў якасці грантаў медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя ўстановы ў рэгіёнах Беларусі.


Дзякуючы гэтаму Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер зможа набыць апарат ультрагукавой дыягностыкі на суму больш за 75 тысяч долараў. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна атрымае грант на 26 тысяч долараў для набыцця аўтамабіля для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. А сярэдняя школа № 2 Століна закупіць вулічны трэнажорны комплекс за 8,5 тысячы долараў. Агульная сума выдаткаваных сродкаў складае 109 789 долараў.

Сродкі выдаткоўваюцца ў межах праграмы «Карані травы» — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека». Так кіраўніцтва Японіі дапамагае людзям, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў. Раней сродкі выдаткоўваліся толькі ўстановам аховы здароўя, сёлета іх атрымаюць школы і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.

Кантракты на ўрачыстай цырымоніі кіраўнікам названых устаноў уручыў пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. Гэтыя праекты стануць 46-м, 47-м і 48-м, рэалізаванымі ў межах праграмы «Карані травы». Агульная сума грантаў, выдадзеных Беларусі з 2004 да 2019 года, складае больш за 3,8 мільёна долараў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: «Карані травы»: дапамога пашырана

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.