Вы тут

Якія цікавінкі прапануюць у сакавіку будаўнічыя выстаўкі?


Драўляныя зрубы і альтанкі, ландшафтныя адметнасці і нечаканыя рашэнні ў інтэр'ерах і дызайне дамоў. Новыя матэрыялы для будаўніцтва і аздаблення, нечаканыя зоны для адпачынку і майстар-класы муляраў разам са стравамі з печы. Усё гэта чакае наведвальнікаў выставак «Беларускі дом» і «Драўлянае і каркаснае домабудаўніцтва. Лазня», якія адбудуцца ў канцы сакавіка ў Футбольным манежы.


Спецыялізаваныя мерапрыемствы адкрыюць сёлетні будаўнічы сезон і, як абяцаюць арганізатары, будуць насычаны цікавымі акцыямі. Напрыклад, дзесяць майстроў з «Гільдыі печнікоў» на працягу трох выставачных дзён, з 28 да 30 сакавіка, пакажуць і падкажуць, як рабіць і эксплуатаваць печы. А яшчэ... пачастуюць стравамі з сапраўднай рускай печы на «гарачай дэгустацыі».

Наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць, «памацаць» і вывучыць навінкі ў сферы будаўніцтва, рамонту, архітэктуры, добраўпарадкавання і аздаблення, але і ўступіць у «Клуб будаўнічых кампаній Беларусі», а таксама паўдзельнічаць у народным чэмпіянаце па паранні. Можна будзе не толькі паспытаць парку проста на выстаўцы і даведацца пра асаблівасці будаўніцтва лазні, але і адчуць уласнай спінай прафесійны майстар-клас лазеншчыкаў.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Стравы з печы, паранне ў лазні

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.