Вы тут

Байцы маладзёжных атрадаў аховы сталі на адзін дзень ратавальнікамі


«Адзін дзень з МНС». Так называўся вучэбна-метадычны збор, які на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 10 Заслаўя правялі Мінская абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Мінскім абласным упраўленнем МНС. Байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) цэнтральнага рэгіёна прайшлі тут своеасаблівы тэст-драйв і на адзін дзень сталі ратавальнікамі. Мерапрыемства прайшло напярэдадні святкавання 15-годдзя руху БРСМ МААП.


Надзяванне баявога адзення, збор і выезд па сігнале «трывога»... Алгарытмы гэтых працэсаў удзельнікам тэст-драйва неабходна было засвоіць вельмі хутка, бо ў выпадку паступлення паведамлення аб пажары ці іншай надзвычайнай сітуацыі хлопцам разам з ратавальнікамі неадкладна трэба было выехаць на месца здарэння. Байцам МААП была дадзена магчымасць праявіць сябе пры ліквідацыі чыгуначнай аварыі з разлівам нафты і нафтапрадуктаў.

Удзельнікаў збору азнаёмілі з тэхнічнымі характарыстыкамі, магчымасцямі тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў. Акрамя таго, ім неабходна было выканаць баявое разгортванне і падаць рэчыва для тушэння, падняцца ў акно трэцяга паверха вучэбнай вежы. Адно з самых складаных выпрабаванняў — праходжанне агнявой паласы.

Арганізатары ўпэўнены, што «Адзін дзень з МНС» дапаможа байцам МААП цалкам акунуцца ў атмасферу паўнавартаснага дня ратавальніка, а набытыя навыкі дапамогуць маладым праваахоўнікам Міншчыны не разгубіцца ў любой надзвычайнай сітуацыі і аказаць прафесійную дапамогу тым, хто трапіў у бяду.

У Мінскай вобласці рух МААП аб'ядноўвае 2368 юнакоў і дзяўчат у 85 атрадах.


... і будучымі салдатамі

Абласныя зборы «Прызыўнік-2019» адбыліся нядаўна ў Брэсце на базе вайсковай часці 92616 — 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Я — служу!» Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ і абласны ваенны камісарыят запрасілі на іх будучых — больш за сто ўдзельнікаў — і цяперашніх салдат.

Моладзь змагла азнаёміцца з традыцыямі часці, распарадкам дня, бытам і асноўнымі вучэбнымі заняткамі сучасных воінаў-дэсантнікаў. Хлопцы паўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах: паспрабавалі злажыць парашут, сабраць-разабраць аўтамат, на час надзець сродкі хімаховы. Салдаты, у сваю чаргу, правялі майстар-класы па падшыванні каўнерыка, чыстцы абутку і іншых прамудрасцях армейскага быту.

Фінальным акордам праекта стала канцэртная праграма з уручэннем падзячных лістоў бацькам, узнагароджаннем самых актыўных прызыўнікоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.