Вы тут

Арменія — блізкая літаратурная старонка


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча кіраўніка ведамства з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Арменам Гевандзянам.

У час размовы міністра інфармацыі А. Карлюкевіча і спадара А. Гевандзяна былі закрануты многія пытанні медыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Дасягнута дамоўленасць пра арганізацыю прэс-тура армянскіх журналістаў у пярэдадзень II Еўрапейскіх гульняў. У сваю чаргу і армянскі бок гатовы паказаць для беларускіх журналістаў турыстычны патэнцыял сваёй краіны. Абмяркоўваліся і пытанні кнігавыдавецкага ўзаемадзеяння. Згадваўся досвед Выдавецкага дома «Звязда» па стварэнні бібліятэкі нацыянальных літаратур дзяржаў постсавецкай прасторы. Быў тады, у 2013 годзе, выдадзены і беларуска-армянскі том. Сярод аўтараў, якіх актыўна перакладаюць на беларускую мову, — і армянскі паэт, празаік Эдвард Мілітанян. Параўнальна нядаўна ў Мінску пабачыла свет яго кніга вершаў, адрасаваная дзіцячаму чытачу. Армен Гевандзян запэўніў, што ў будучыні беларуска-армянскія літаратурныя сувязі набудуць большую дынаміку, паабяцаў, што група армянскіх пісьменнікаў прыме ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме ў верасні 2019 года.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.