Вы тут

Мужчына рыбачыў пад высакавольтнай лініяй


Мужчына праігнараваў папераджальныя знакі і рыбачыў непасрэдна пад высакавольтнай лініяй. Яго ўдарыла токам. Работнікі электрасетак выехалі на агляд пасля паведамлення аб адключэнні 110-кілавольтнай лініі. Пры абыходзе была знойдзена абгарэлая вуда... Паводле інфармацыі відавочцаў, мужчына рыбачыў, знаходзячыся пад лініяй. У адзін момант ён зачапіў высакавольтны провад вудай. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю...

Летась на аб'ектах энергетычнага нагляду адбылося 20 няшчасных выпадкаў у выніку паражэння электрычным токам, паведаміў галоўны дзяржаўны інспектар краіны па энергетычным наглядзе — начальнік аддзела Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Мінэнерга Максім ГЕРМАН.

Усяго пацярпела 20 чалавек, з іх 11 загінула. Самае сумнае тут заключаецца ў тым, што восем загінулых ад электрычнасці людзей былі рыбакамі.

А месца рыбалкі трэба выбіраць не бліжэй чым за 100 метраў ад высакавольтнай лініі электраперадачы, нагадаў начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДВА «Белэнерга» Аляксандр МАЛЬКОЎ. Паводле яго слоў, самая галоўная небяспека, якую не разумеюць сучасныя рыбакі, заключаецца ў тым, што вуглепластыкавыя вуды фактычна ўяўляюць сабой доўгі жалезны прут, які вельмі добра праводзіць ток.

«У гэтым галоўнае адрозненне вуглепластыкавых вуд ад шклапластыкавых, якія былі проста ідэальнымі ізалятарамі. Цяпер на кожнай вудзе ёсць знак — перакрэсленая ЛЭП, у крамах выдаюцца памяткі, ёсць сацыяльная рэклама на гэтую тэму», — расказаў Аляксандр Малькоў. Атрымаць моцны ўдар токам можна, нават калі вы не закранулі вудзільнам правадоў, а проста наблізіліся да іх на недапушчальную адлегласць, таму выбіраць месца для рыбалкі трэба не менш чым за 100 метраў ад ЛЭП.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не чапай, бо лясне

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.