Вы тут

Што такое Дэкрэт № 18 і як ён працуе?


На жаль, здараюцца сітуацыі, калі дзеці не знаходзяцца ў бяспецы. Гэта адбываецца ў тым ліку таму, што іх галоўныя абаронцы — бацькі — не гатовыя або не здольныя несці адказнасць за іх. Як дзяржава абараніла такіх дзяцей? Прэзідэнт прыняў Дэкрэт ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем'ях». Што ён сабой уяўляе?


Па факце гэты дакумент забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей у такіх сем'ях, а таксама павышае адказнасць бацькоў, якія не выконваюць канстытуцыйныя абавязкі па выхаванні сваіх дзяцей.

У дэкрэце падрабязна выкладзена працэдура адабрання дзяцей з неўладкаваных сем'яў. Падымаецца пытанне адказнасці асоб, якія ўхіляюцца ад утрымання сваіх дзяцей, а таксама пытанне працаўладкавання такіх бацькоў.

Акрамя таго, у дакуменце сказана аб рэалізацыі маёмасці і здачы ўнаём жылля для пакрыцця выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзіцяці.

Разбяром асноўныя паняцці. Нядобрасумленныя бацькі — гэта людзі, якія вядуць амаральны лад жыцця, з'яўляюцца хранічнымі алкаголікамі ці наркаманамі альбо іншым чынам неналежна выконваюць свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, у сувязі з чым апошнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Сацыяльна небяспечнае становішча — гэта шкоднае ўздзеянне на дзіця вышэйназваных бацькоў.

Хто прымае рашэнне аб тым, што дзіця мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне? Пры наяўнасці падстаў гэта робіць камісія па справах непаўналетніх, пасля чаго бацькам паведамляе пракурор.

Далей у камісіі ў паўгадавы тэрмін ёсць два варыянты вырашэння сітуацыі: альбо вярнуць дзіця бацькам — калі праблемы вырашаны (бацька (або маці) працаўладкаваўся, гасіць даўгі, кідае шкодныя звычкі, змяняе стаўленне да сына ці дачкі), альбо пазбавіць іх бацькоўскіх правоў.

Важна, што выдаткі па ўтрыманні дзяцей дзяржавай кампенсуюць самі нядобрасумленныя бацькі. Калі іх заробак не дазваляе кампенсаваць расходы, іх працаўладкоўваюць па пастанове суда. Выключэнне — недзеяздольныя бацькі і тыя, хто не можа выконваць бацькоўскія абавязкі па стане здароўя згодна з зацверджаным пералікам захворванняў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Усе публікацыі рубрыкі "Чвэрць стагоддзя"

Загаловак у газеце: Не забывайце пра адказнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».