Вы тут

За пакупніка трэба змагацца якасцю і асартыментам*


Гісторыя развіцця ўнітарнага прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» пачынаецца з 1980 года. Хлебакамбінат, які аб'ядноўваў Капыльскі, Цімкавіцкі, Колаўскі вытворчыя ўчасткі, далучылі да каўбаснага цэха. У выніку з'явілася новая структура — камбінат кааператыўнай прамысловасці. У 1989 годзе адбылася рэканструкцыя каўбаснага цэха, што дазволіла павялічыць вытворчыя магутнасці. У сувязі са зніжэннем попыту на хлебабулачную прадукцыю ў 1993 годзе была спынена вытворчасць на Колаўскім участку, які закансервавалі з 1 ліпеня 1997 года. З 1 лістапада закансервавалі і Цімкавіцкі ўчастак.


Хлеб «Свят­ліч­ны» — дух­мя­ную, све­жа­спе­ча­ную пра­дук­цыю рых­ту­юць да ад­праў­кі ў ма­га­зі­ны пе­кар На­тал­ля Ры­ма­шэў­ская і цес­та­мес Лі­лія Ла­го­дзіч.

Цяпер прадпрыемства ўваходзіць у склад Капыльскага райспажыўтаварыства Мінскага абласнога спажыўсаюза. Доўгі час, з 2004-га да 2018 года, яго нязменным кіраўніком быў Віктар Смусянок, які шмат зрабіў для развіцця вытворчасці, канкурэнтаздольнасці і паляпшэння якасці прадукцыі, пашырэння рынкаў збыту. Віктар Васілевіч шмат прыклаў намаганняў па перааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасці. Пры ім былі закуплены новыя печы ў хлебабулачны цэх, адрамантаваны каўбасны цэх, набыта шмат новага абсталявання. Вялікім крокам наперад стала газіфікацыя прадпрыемства. Цяпер былы дырэктар узначальвае Капыльскае райспажыўтаварыства. А яго пераемніцай стала Тамара Абрамовіч. Тамара Міхайлаўна не навічок на прадпрыемстве. Яна прайшла тут усе прыступкі службовага росту — ад тэхнолага да начальніка вытворчасці.

— Наша прадпрыемства складаецца з шасці цэхаў. Акрамя таго, ёсць жывёлабойная пляцоўка, — уводзіць у курс справы дырэктар. — Мы выпускаем і рэалізуем хлебабулачныя, каўбасныя, кандытарскія вырабы, мясныя паўфабрыкаты, мяса, рыбу салёную і вэнджаную, кукурузныя палачкі. Прадукцыя пастаўляецца па заяўках гандлёвых арганізацый спажывецкай кааперацыі, па прамых дагаворах з іншымі спажыўцамі па ўсёй Міншчыне. На экспарт прадукцыю пакуль не адпраўляем, хоць яна цалкам задэклараваная. Інакш, усё выпускаецца афіцыйна, згодна з існуючымі стандартамі. З уводам у дзеянне новай жывёлабойнай пляцоўкі спадзяёмся атрымаць экспартны нумар і пастаўляць свае вырабы ў Расію, магчыма, у Казахстан. У цяперашні час на пляцоўцы вядуцца сур'ёзныя будаўнічыя работы, на якіх сканцэнтраваны ўсе сілы. Пасля заканчэння будоўлі, поўнага тэхнічнага перааснашчэння вытворчасці перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі павялічыцца ўдвая. Значыць, гэта гарантыя таго, што яшчэ больш умацуецца матэрыяльнае і фінансавае становішча. Будаўніцтва вядзецца цалкам за ўласныя сродкі. Мяркуецца яго запусціць сёлета. Жывёлабойную лінію набылі праз «Прамагралізінг» пад два працэнты гадавых. Спадзяёмся, што будзе нейкая дапамога па халадзільным абсталяванні. А далей будзем глядзець, куды рухацца, за што брацца ў першую чаргу.

Якасць сы­ра­ві­ны вы­зна­чае ла­ба­рант хі­ма­на­лі­зу На­тал­ля Ста­ра­ве­ра­ва.

На працягу апошніх шасці гадоў прадпрыемства працуе рэнтабельна, выконвае ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Летась выпушчана прадукцыі на 4,2 мільёна рублёў, дынаміка ў супастаўных цэнах склала 107,2 % пры прагнозе 103,5 %. У параўнанні з папярэднім 2017-м выраблена прадукцыі на 0,4 мільёна рублёў больш. За мінулы год выпуск прадуктаў з мяса (каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты) склаў 459 тон, для чаго перапрацавана больш за 520 тон мяса на костцы. Сыравіна атрымана на сваёй забойнай пляцоўцы. Штомесяц прадпрыемства выпякае больш за 81 тону хлебабулачных і мучных кандытарскіх вырабаў. На гэтыя мэты летась зрасходавана 650 тон мукі.

Сярэднямесячная заработная плата ў «Кааппраме» — 622 рублі. Тэмп росту адносна 2017-га — 117,7 %. На аднаго працуючага даводзіцца больш за 94 тысячы рублёў выручкі ад рэалізацыі.

За дванаццаць месяцаў 2018-га атрымана 160 тысяч рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць чыстага прыбытку — 2,56 % (прагноз 1,8 %), рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 6,83 % пры прагнозным паказчыку — 4,0 %.

Уласныя абаротныя сродкі з улікам доўгатэрміновых крэдытаў на пачатак гэтага года — у памеры 918 тысяч рублёў.

Здавалася б, пры такіх паказчыках, фінансава-эканамічным становішчы можна і перавесці дыханне. Але на прадпрыемстве разумеюць, што на пяткі наступаюць канкурэнты, што ў сучасных жорсткіх рыначных умовах змогуць выжыць і захаваць сваё месца на рынку толькі наймацнейшыя, ініцыятыўныя, творчыя, крэатыўныя. Таму кіраўніцтва, калектыў «Кааппрама» знаходзяцца ў пастаянным пошуку, распрацоўваюць новыя віды прадукцыі, займаюцца пашырэннем асартыменту, каб захаваць сваю нішу на рынку, утрымаць пастаянных і прыцягнуць новых пакупнікоў. Напрыклад, у адным з магазінаў суседняга Слуцка правялі своеасаблівы тэст — выстаўку-дэгустацыю прадукцыі. Случчане ацанілі яе смакавыя якасці. У выніку нашмат павялічылася колькасць заявак на здобныя і булачныя вырабы. Калі некалькі гадоў таму большасць прадукцыі кааператыўнай прамысловасці рэалізавалася праз Капыльскае райспажыўтаварыства, то цяпер тут знаходзяць рынкі збыту па ўсёй Мінскай вобласці, спрабуюць выходзіць за яе межы. У тым ліку і па-за сістэмай спажыўкааперацыі. Прадпрыемства стала больш цесна і паспяхова супрацоўнічаць са сталічнымі магазінамі, фірмовымі крамамі агракамбіната «Дзяржынскі». Прадукцыя дастаўляецца спажыўцам аўтамабілямі, аснашчанымі халадзільным абсталяваннем. Заключаны дагаворы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі на пастаўку хлебабулачных вырабаў.

Кі­раў­нік прад­пры­ем­ства Та­ма­ра Аб­ра­мо­віч з го­на­рам за ка­лек­тыў рас­каз­вае пра вы­твор­чыя вы­ні­кі мі­ну­ла­га го­да, ад­зна­ча­ныя за­ла­тым, ся­рэб­ра­ным, брон­за­вым ме­да­ля­мі Рэс­пуб­лі­кан­ска­га агля­ду якас­ці хле­ба­бу­лач­ных і кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў «Сма­ка­та-2018».

— Мы пастаянна абнаўляем іх асартымент. Параўноўваем з асартыментам хлебазаводаў. Інакш, спаборнічаем, каб нашы хлебабулачныя вырабы куплялі больш, каб яны былі смачныя. Мы адсочваем усе пазіцыі па якасці, цане, аналізуем аб'ёмы спажывання, — кажа Тамара Абрамовіч. — Хлебазаводаў у сістэме спажыўкааперацыі Мінскай вобласці засталося мала, не ўсе вытрымліваюць канкурэнцыю. Вядома, спаборнічаць цяжка, але тым не менш мы працуем і маем прыбытак, таму што ўвесь час удасканальваемся, шукаем новыя віды прадукцыі. Свежамарожаную рыбу, напрыклад, закупляем у надзейных, правераных кампаній, якія спецыялізуюцца на яе пастаўках. Засольваем селядца, кільку, вэндзім мойву, скумбрыю. У планах — марынаваць марскую капусту, цяпер працуем над дакументамі.

Летась у «Кааппраме» пачалі выпускаць навінкі, якія прыйшліся даспадобы пакупнікам. Гэта цукровыя казінакі «Фларэнта» двух відаў, «Саладосці для радасці», батон «Колас», багет «Сталічны» з падоўжаным тэрмінам захоўвання, булачкі: з начынкай «Ладачка», «Апетытная з вішняй», «Апетытная». На працягу апошніх шасці гадоў хлебабулачная прадукцыя займае прызавыя месцы на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Так, летась на конкурсе «Смаката-2018» золата атрымалі хала «Літоўская» і казінакі «Фларэнта», серабро — здоба «Фруктовы сюрпрыз», бронзу — батон «Вячэрні».

Ра­бот­ні­ца каў­бас­на­га цэ­ха На­тал­ля Кас­ко  агля­дае сы­ра­вэн­джа­ную са­ля­мі «За­ла­ціс­тая».

Ацанілі спажыўцы таксама мясныя каўбаскі «Кабаносы «Варшаўскія», салямі «Залацістая». На прадпрыемстве імкнуцца, каб кожны выраб быў не проста натуральны, а нагадваў смак дзяцінства. Каб быў такі, як яго гатавалі нашы бабулі ў вёсцы.

— Для вытворчасці каўбас выкарыстоўваецца толькі ахалоджанае мяса, да таго ж, у натуральнай абалонцы. Сыравіна праходзіць абавязковае дэклараванне з правядзеннем усіх неабходных выпрабаванняў адпаведна нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі ў рэгіянальным цэнтры ў Слуцку. На прадпрыемстве праводзіцца належны лабараторны кантроль на ўсіх этапах вытворчасці. Таму наша прадукцыя бяспечная, — упэўнена Тамара Міхайлаўна.

Апрацоўшчык Ва­лян­ці­на Бой­ка  со­чыць за га­тоў­нас­цю ры­бы  ў ка­ме­ры ха­лод­на­га вэн­джан­ня.

Дадам, што апошнім часам прадпрыемства асвоіла выпуск неўласцівай для харчовай прамысловасці прадукцыі — сеткі рабіцы і драцяных цвікоў, што дазволіла ў цэлым патанніць кошт выпускаемых тавараў.

Стабільнае прадпрыемства, значыць, стабільны калектыў. Як кажуць, ад добрага лепшага не шукаюць. Цякучасці кадраў няма. «Мы жывём, як адна дружная сям'я, — канстатуе дырэктар. — Да ўсіх дзяржаўных свят, Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, Дня кааператара даём сваім працаўнікам прэміі або прадуктовыя наборы, купляем абанементы ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

«Кааппрам» мае два фірмовыя магазіны. Адзін, які ў народзе называюць «Гарачы хлеб», знаходзіцца побач з камбінатам. І ён цалкам апраўдвае нефармальную назву, бо тут заўсёды можна набыць хлеб, выпечку, што называецца, з полымя, з жару. Добра раскупляецца і свежае мяса, каўбасныя, кандытарскія вырабы, здоба ўласнай вытворчасці ды іншыя спадарожныя прадукты. Ніколі не пустуе і магазін, што знаходзіцца ў самім горадзе. Адбою ад кліентаў няма.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Алена ДАЎЖАНОК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 600018599

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».