Вы тут

Гала-канцэрты пад мармуровымі скляпеннямі. Фота- і відэазамалёўкі


Непрыкметна, але трывала выразы «музыка ў падземцы» альбо «вулічныя музыканты» ўвайшлі ў нашу паўсядзённую гаворку і запоўнілі да таго заўрбанізаванае жыццё. Жыхары сталіцы ўжо ані не здзіўляюцца, што ў пераходах на станцыях метро, у тунэлях да цягнікоў і электрычак, у падземных бізнес-лабірынтах часта гучыць жывая музыка, праходзяць маленькія гала-канцэрты пад мармуровымі скляпеннямі. Стала нормай, што музыканты нясуць пазітыўны настрой і ўтвараюць незвычайную аўру.


Мне часта даводзіцца карыстацца сталічным метро і менавіта ў пераходах да станцыі я сустракаю гітарыстаў і скрыпачоў, баяністаў і акардэаністаў, саксафаністаў і флейтыстаў, якіх таксама называюць артыстамі «андэграўнду». Аднойчы ў пераходзе на станцыі «Плошча Якуба Коласа» назіраў і слухаў, як музыка ў каўбойскім капелюшы выконваў на банджа кантры так па-заліхвацку, што я міжволі прыняў яго за чалавека з Новага Свету. Насамрэч за мянушкай Біл хаваецца крэатыўны мінчук, які ў свой час змяніў шасціструнную гітару на банджа.

На мінулым тыдні ў пераходзе на станцыі «Усход» сваёй скрыпкай пешаходаў зачароўваў госць з Полацка Алег КАСЦЮКОВІЧ. Маэстра выконваў вядомую ўсім «класіку» — Баха, Шапэна, Шуберта.

— У мяне спецыяльны рэпертуар для такіх выступленняў, — падзяліўся Алег Касцюковіч. — Мне давялося вандраваць са сваёй скрыпкай па ўсёй Еўропе, люблю іграць сапраўдныя музыкальныя шэдэўры.

На станцыі метро «Інстытут культуры», у адным з самых вялікіх сталічных пераходаў музычныя шэдэўры выконвае і немалады флейтыст. У яго выкананні вядомая мелодыя «Белавежскай пушчы» гучыць проста фантастычна.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».