Вы тут

Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў 60 рэстаранах і кавярнях Мінска


XIX Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 25 лютага па 3 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


У гэты перыяд у 60 рэстаранах і кафэ сталіцы наведвальнікам прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні.

Прынцып гастранамічнага тыдня - адзіная рэцэптура і кошт незалежна ад тыпу і класа аб'екта. Гэта робіцца для прыцягнення ўвагі гараджан і гасцей сталіцы да страў беларускай кухні, прасоўвання і папулярызацыі нацыянальных кулінарных традыцый.

На гэты раз гасцям прапануюць жур з мясам па цане Br3,5, салату "Журавiны" за Br6,5, фаршаваную свініну па-беларуску з бульбянымі дзелькамі за Br10,5, гачанік з грыбамі за Br8,5, дзьмухаўцы з мядова-журавінавым паліваннем за Br4,5.

У распрацоўцы страў чарговага Тыдня беларускай кухні ўдзельнічаў шэф-повар рэстарана "Сядзіба" Андрэй Ізмайловіч. Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.