Вы тут

Беларусь і Польшча падпісалі Дагавор аб сацзабеспячэнні


Каб гарантаваць работнікам за мяжой такія ж правы, як і ў роднай краіне, Беларусь і Польшча падпісалі Дагавор аб сацыяльным забеспячэнні. Гэты дакумент быў падпісаны падчас афіцыйнага візіту старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча ў краіну-суседку. Ён прадугледжвае рэгуляванне пытанняў сацыяльнай абароны грамадзян, якія працуюць (ці працавалі раней) і якія пражываюць на тэрыторыях Беларусі і Польшчы.


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамляюць, што паводле дагавора, выплата страхавых узносаў будзе адбывацца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы, на тэрыторыі якой грамадзянін працуе, незалежна ад месца яго пражывання.

Пенсійнае забеспячэнне прадугледжваецца з улікам прынцыпу прапарцыянальнасці. Гэта значыць, што абедзве краіны, Беларусь і Польшча, будуць прызначаць пенсію за стаж, набыты згодна з іх заканадаўствам і на іх тэрыторыі. А вось выплачвацца пенсія будзе на тэрыторыі той дзяржавы, дзе пражывае пенсіянер.

Дапамога па беспрацоўі будзе выплачвацца па заканадаўстве дзяржавы пражывання. Дапамогі па часовай непрацаздольнасці і дзіцячыя дапамогі — па заканадаўстве дзяржавы, на тэрыторыі якой чалавек застрахаваны. Выплата ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем будзе выплачвацца па заканадаўстве, якое распаўсюджвалася на работніка на момант няшчаснага выпадку. Дапамогу на пахаванне будуць плаціць па заканадаўстве, якое распаўсюджвалася на чалавека на момант яго смерці.

Адзіны нюанс: галоўнай умовай забеспячэння ўсіх згаданых правоў стане легальнае працаўладкаванне.

Дагавор уступіць у сілу пасля выканання неабходных унутрыдзяржаўных працэдур. У нашай краіне такой унутрыдзяржаўнай працэдурай з'яўляецца прыняцце закона аб ратыфікацыі згаданага дагавора.

Цяпер вядзецца работа па заключэнні міжведамаснага пагаднення, якое рэгулюе пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў дзвюх нашых краін па прызначэнні і выплаце пенсій і іншых сацыяльных выплат.

У Мінпрацы і сацабароны падпісанне дагавора назвалі чарговым важным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва нашай краіны ў галіне сацыяльнага забеспячэння.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».