Вы тут

Мокры снег, дождж і галалёд у адным флаконе


На перадапошнім тыдні зімы чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. Умовы на тэрыторыі краіны будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ападкаў не чакаецца, пры ясным небе ўдзень паветра стане прагравацца, але па начах будзе падмарожваць. У сярэдзіне тыдня атмасферны фронт абумовіць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. Да канца тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па захадзе — 7—10 цяпла. У сераду атмасферны фронт абумовіць у многіх раёнах краіны невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень — ад плюс 1 да плюс 6 градусаў. У чацвер уначы і раніцай у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, месцамі з парывістым ветрам. Удзень у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, па крайнім паўднёвым захадзе краіны выпадуць ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўднёвым захадзе — 1—2 цяпла. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў па паўночным усходзе да 4 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Будзе пераважна без ападкаў і ў пятніцу. Толькі ўначы ў асобных раёнах па поўдні краіны пройдзе снег і мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да мінус 10 градусаў, пры праясненнях панізіцца да 11—13 марозу. Удзень будзе ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.