Вы тут

Міну часоў вайны знайшлі пры пракладванні камунікацый у Гродне


Падобны на міну прадмет знайшлі рабочыя пры пракладванні траншэі ў Гродне, перадае БЕЛТА.


Небяспечны прадмет быў знойдзены каля сцяны аднапавярховага жылога дома па вуліцы Дзяржынскага, калі экскаватар капаў траншэю для пракладкі камунікацый.

Работы былі прыпыненыя. На месца прыбылі экстранныя службы, месца знаходкі ачапілі. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі, што знаходкай аказаўся мінамётны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Група размініравання канфіскавала міну, пасля яна будзе знішчана на палігоне. Спецыялісты таксама праверылі ваколіцу. Грамадзянам нічога не пагражае.

Як распавялі мясцовыя жыхары, тут праходзілі баі падчас вызвалення Гродна ў ліпені 1944 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.