Вы тут

Лукашэнка названы самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне


Па выніках сацапытання ўкраінскім аналітычным цэнтрам "Новая Еўропа", Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў прызнаны самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне. Даследаванне тычылася чаканняў украінцаў па асобных аспектах знешняй палітыкі будучага лідара іх краіны, паведамляе sb.by.


13,44% апытаных заявілі, што будучы Прэзідэнт Украіны павінен браць прыклад і раўняцца на стыль у прыняцці рашэнняў і палітычным паводзінах на Аляксандра Лукашэнку. Другім па папулярнасці палітыкам ва ўкраінцаў стала Федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель - 9,83%. На трэцім апынулася Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ - 4,71%.

Сацдаследаванне складалася з чатырох этапаў, падчас кожнага з якіх было апытана не менш за 2 тысячы грамадзян Украіны ад 18 гадоў і старэй.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.