Вы тут

Самыя ўплывовыя брэнды


Амерыканская кансалтынгавая кампанія World Brand Lab апублікавала штогадовы рэйтынг 500 самых уплывовых брэндаў у свеце. У рэйтынг увайшлі 38 кітайскіх кампаній, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Колькасць кітайскіх кампаній, якія трапілі ў топ-500 сусветных брэндаў, вырасла з 18 у 2009 годзе да 38 летась. За апошнія 10 гадоў усяго 44 кампаніі ўваходзілі ў дадзены рэйтынг. У тым ліку 15 брэндаў 10 гадоў запар знаходзіліся ў топ-500. Гэтыя 15 кампаній уключаюць у сябе State Grid, Haier, ICBC, Huawei, CCTV, China Mobile, Lenovo, CNPC, China Life Insurance (Group) Company, Sinopec Group, Bank of China, China Telecom, Air China, Tsingtao і People’s Daily.

Кітайскія прадпрыемствы, якія трапілі ў спіс, у асноўным сканцэнтраваны ў такіх галінах, як энергетыка, інтэрнэт, камп’ютэрныя тэхналогіі, банкаўская галіна, тэлекамунікацыі, харчовая прамысловасць і вытворчасць напояў. Сярод іх кампаніі энергетычнай галіны займаюць найбольш месцаў.
Пры складанні рэйтынгу былі прынятыя да ўвагі наступныя фактары: рынкавая доля, узровень лаяльнасці да маркі і сусветнае лідарства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?