Вы тут

Смяротнае ДТЗ у Ружанах: распачата крымінальная справа


Паводле даных следства, 17 лютага 55-гадовы жыхар Івацэвічаў, кіруючы аўтамабілем МАЗ і перавозячы ў прычэпе бярвёны, пры аб'ездзе пешаходаў, якія рухаліся па краі праезнай часткі, дапусціў перакульванне прычэпа. Пасля гэтага бярвёны ўпалі на пешаходаў - двух жанчын і дзіця, якое знаходзілася ў калысцы. Аб гэтым паведамляе афіцыйны Telegram-канал Следчага камітэта.


У выніку 44-гадовая жыхарка Ружан і яе 6-месячная ўнучка ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння. 25-гадовая маці дзіцяці шпіталізавана.

У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса. Яна прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення. Падазраваны затрыманы. Па выніках праведзенага агляду на момант здарэння ён быў цвярозы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».