Вы тут

Мінабароны распавяло пра магчымыя змяненні ў адтэрміноўцы ад арміі


Міністэрства абароны прапануе ўвесці для студэнтаў з адтэрміноўкай абавязковыя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці. Пра гэта заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


"Мы рыхтуем прапанову, каб той, каму далі адтэрміноўку ад службы, пры атрыманні адукацыі абавязкова асвоіў ваенна-ўлiковую спецыяльнасць. Таксама прапанавалі, каб чалавек пасля службы ў адносінах да іншых маладых людзей, якія ўхіляюцца ад войска, пры роўных балах меў перавагі пры паступленні, засяленні ў інтэрнат і размеркаванні", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Міністр адзначыў, што пра прэстыж службы ў войску, і пра тое, што толькі пасля яе мужчына можа называцца мужчынам, гаварыў Прэзідэнт Беларусі 5 кастрычніка мінулага года на 174-м вучэбным палігоне Даманава ў Івацэвіцкім раёне.

Як падкрэсліў Андрэй Раўкоў, міністэрства абароны рэгулярна адсочвае думкі маладых людзей, праводзіць анкетаванне сярод тых, хто прайшоў тэрміновую службу. І 84% апытаных лічаць, што войска дала ім толькі станоўчыя эмоцыі: яны адужэлі, памужнелі, падрыхтаваліся да дарослага жыцця і зразумелі, як мець зносіны з людзьмі.

А для IT-спецыялістаў, якія праходзяць тэрміновую службу і не хочуць згубіць свае навыкі, у Беларусі была створана IT-рота. Яе мэта - распрацоўка праграмнага забеспячэння, спецыяльных і прыкладных праграм сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі, іншымі навуковымі, навучальнымі ўстановамі. Сярод праектаў, якімі займаецца акадэмія, ключавое значэнне маюць тыя, што звязаны з мадэляваннем ваенных дзеянняў, навігацыйным забеспячэннем, распрацоўкай аўтаматызаваных сістэм кіравання і радыёлакацыі. "IT-рота была ўспрынятая станоўча, конкурс склаў каля васьмі чалавек на месца. Хлопцы настроены на працу, вочы блішчаць", - расказаў міністр.

Таксама Андрэй Раўкоў нагадаў, што у 2019 годзе будзе скарэкціраваны План абароны дзяржавы на 2020-2024 гады. "Работа пачалася, у канцы года Прэзідэнту будзе прадстаўлены ўдакладнены план", - сказаў на заканчэнне ён.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.