Вы тут

Аліна Талай перамагла ў бегу на 60 м з бар'ерамі ў Бельгіі


Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай атрымала перамогу ў бегу на 60 м з бар'ерамі ў адкрытым чэмпіянаце Бельгіі, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.


У першым старце пасля аднаўлення ад траўмы адзін з лідэраў зборнай паказала высокі вынік - 7,96 сек. Бліжэйшыя суперніцы, бельгійскія бягухі, не змаглі выбегчы з васьмі секунд.

У верасні 2018 года Аліна перанесла аперацыю на калене. Наша спартсменка даволі хутка вярнулася да трэніровачнага працэсу, і ў Бельгіі паказала добрую гатоўнасць.

Як адзначылі ў БФЛА, гэта трэці час на дадзенай дыстанцыі ў Еўропе, што дазволіла Аліне Талай выканаць нарматыў на кантынентальны форум у закрытых памяшканнях, які пройдзе з 1 па 3 сакавіка ў Глазга.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.