Вы тут

Падчас збораў памёр ваеннаабавязаны з Брэста


Падчас збораў памёр ваеннаабавязаны з Брэста, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.


"Сёння раніцай ваеннаабавязаны 1973 году нараджэння адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць. Рэанімацыйныя дзеянні выніку не далі. Папярэдняя прычына смерці - вострая сардэчная недастатковасць. У ходзе праходжання збораў са скаргамі на самаадчуванне ён не звяртаўся", - праінфармавалі ў ваенным ведамстве.

Міністэрства абароны выказала спачуванні родным памерлага. "У цяперашні час ведамства аказвае сям'і ваеннаабавязанага ўсебаковую дапамогу", - адзначылі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.