Вы тут

Футбалісты БАТЭ выйгралі ў «Арсенала» ў дамашнім матчы


Першая палова гульні на полі «Барысаў-Арэны» прайшла з перавагай гасцей, але перад самым перапынкам Станіслаў Драгун здолеў адкрыць лік, паразіўшы вароты легендарнага Петра Чэха.


У другім тайме барысаўчанам прыйшлося адбіваць мноства атак саперніка, і палявыя гульцы, і варатар Дзяніс Шчарбіцкі справіліся са сваёй задачай на выдатна і ўтрымалі мінімальны лік — 1:0.

— Цяжкая гульня з доляй шанцавання і футбольнага фарту, ну і, вядома, цярпення і майстэрства хлопцаў, з дапамогай гэтага мы атрымалі гістарычную перамогу, — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага.Мы былі гатовыя менавіта да гэтай расстаноўкі саперніка. Адрэналін, балельшчыкі і забіты «ў раздзявальню» мяч надалі нам сіл, перш за ўсё псіхалагічных, а гэта вялікая справа.

Галоўны трэнер лонданскага «Арсенала» Унаі Эмеры адзначыў, што яго камандзе няма чаму радавацца. У першым тайме ў яе было шмат момантаў, але БАТЭ гуляў выдатна ў абароне. «У нас былі шанцы і пасля перапынку, аднак зноў БАТЭ выдатна паказаў сябе ў абароне — тым больш ён забіў. Спадзяёмся, што праз тыдзень гульня будзе зусім іншай. Я аптыміст і веру ў сваю каманду». Эмеры адзначыў, што ён упэўнены: яго каманда здольная пераламаць ход супрацьстаяння, каб прайсці далей.

Экс-гулец «Арсенала» (2005—2008 гг.), а цяпер паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб адзначыў, што БАТЭ згуляў годна супраць знакамітага саперніка, і расказаў, якія рашэнні прымаліся па ходзе сустрэчы. «Спачатку паспрабавалі прэсінгаваць, але хутка зразумелі, што гэта можа абярнуцца вялікімі праблемамі. Зразумелі, што праціўнікі ў два-тры пасы разразаюць нашу абарону. Вырашылі чакаць, сесці трохі ніжэй і пачаць абараняцца «нізкім блокам». Гэта рашэнне было правільным», — пракаментаваў Аляксандр.

У пятніцу БАТЭ адправіўся ў Англію, дзе будзе рыхтавацца да матча ў адказ з «Арсеналам», гульня намечана на 21 лютага. «Зразумела, што ў Лондане нам будзе няпроста. Мы зрабілі толькі маленькі крок для выхаду ў наступны раўнд. Чакаем цяжкую гульню, рыхтуемся да чэмпіянату, да наступнага матча. У галаве трымаем шмат момантаў. А па выніках матча ў Лондане зробім пэўныя высновы», — адзначыў Аляксей Бага.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Перамога — у гісторыю!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?