Вы тут

У Расіі могуць павялічыць узрост для продажу моцнага алкаголю


Міністэрства аховы здароўя Расіі гатова ўнесці на разгляду ўраду прапановы аб павелічэнні ўзросту, пачынаючы з якога дазволены продаж моцнага алкаголю. Пра гэта паведамляе gazeta.ru на кіраўніка ведамства Вераніку Скварцову.


Як адзначаецца, гэта адбудзецца ў хуткім часе.

«Мы гатовыя ўнесці, у нас усё гатова», - адзначыла Скварцова.

Яна дадала, што з гэтай нагоды неабходна правесці перамовы з федэральнымі органамі выканаўчай улады.

Згодна з падрыхтаваным Міністэрствам аховы здароўя законапраектам, продаж алкагольнай прадукцыі з утрыманнем этылавага спірту больш як 16,5% будзе забаронены асобам, якім яшчэ не споўніўся 21 год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.