Вы тут

Бясплатны Wi-Fi да II Еўрапейскіх гульняў з'явіцца яшчэ на 6 станцыях метро


У метрапалітэне на платформах і ў вестыбюлях станцый «Купалаўская» і «Кастрычніцкая» ужо ёсць бясплатны Wi-Fi, паведамляюць "Мінск-Навіны".


У Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый галоўны інжынер ГП «Мінскі метрапалітэн» Ігар Шастакоў удакладніў, што да II Еўрапейскіх гульняў такая паслуга з'явіцца яшчэ на 6 станцыях падземкі.

- Бясплатным Wi-Fi будуць аснашчаны станцыі «Пятроўшчына», «Плошча Леніна», «Уручча», «Першамайская», «Няміга», «Аўтазаводская», - сказаў І. Шастакоў.

Ён таксама ўдакладніў, што пры падрыхтоўцы метрапалітэна да Гульняў адпрацоўваюцца пытанні ўзмацнення кантролю бяспекі пасажыраў, сумесна з Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце распрацоўваецца дадатковая сістэма арыентавання пасажыраў, якая будзе складацца з часовых канструкцый, усталяваных на станцыях метро.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.