Вы тут

Трансплантацыі сэрца — 10 гадоў


Беларускія кардыёлагі адзначаюць дзесяцігоддзе з моманту першай у Беларусі перасадкі сэрца. Яна была выканана ў ноч з 12 на 13 лютага 2009 года ў РНПЦ «Кардыялогія». Пацыентку прааперыраваў прафесар, доктар медыцынскіх навук, кардыяхірург Юрый Астроўскі.


Трансплантацыя сэрца — фінальная стадыя лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, калі медыкаментозным ці хірургічным метадам пацыенту ўжо не дапамагчы. Па інфармацыі намесніка дырэктара па тэрапеўтычнай дапамозе РНПЦ «Кардыялогія» Алены КУРЛЯНСКАЙ, за дзесяцігоддзе ў Беларусі выканана 326 трансплантацый сэрца. Штогод праводзіцца каля 40 такіх аперацый.

У 2016-м беларускія кардыяхірургі ўзялі чарговую вяршыню. У лістападзе яны правялі аперацыю па перасадцы комплексу сэрца-лёгкія. І сёння такія ўмяшанні ва ўсім свеце лічацца найскладанейшымі ў сусветнай транспланталогіі. Пацыентам стаў 32-гадовы мужчына, у якога адначасова развілася і сардэчная, і лёгачная недастатковасць. Сама аперацыя доўжылася каля 9 гадзін, а задзейнічана ў ёй было каля 20 медыкаў.

На дасягнутым беларускія кардыяхірургі не спыняюцца, штогод асвойваючы новыя методыкі. У красавіку мінулага года былі праведзены першыя не толькі ў Беларусі, але і ў СНД аперацыі па лячэнні хранічнай сардэчнай недастатковасці з высокай рызыкай хірургічнага ўмяшання. Гэта імплантацыя сістэмы MіtrаСlір, якая паказана пэўнай катэгорыі пацыентаў, якім рызыкоўна праводзіць адкрытыя хірургічныя аперацыі. Такое ўмяшанне патрабавала пэўных навыкаў і ведаў, таму для першых імплантацый у Беларусь запрасілі спецыялістаў з Грэцыі, а беларускія ўрачы стажыраваліся ў Бельгіі.

У снежні мінулага года ў РНПЦ «Кардыялогія» была праведзена першая гібрыдная аперацыя па амерыканскай тэхналогіі. Беларускіх калег кансультавалі спецыялісты з ЗША, а за працэсам у адукацыйных мэтах назіралі кардыяхірургі з іншых краін, у тым ліку Іспаніі, Германіі і Італіі. Пацыенткай стала жыхарка Мінска, у якой развілася ішэмічная кардыяміяпатыя пасля перанесенага інфаркту з вялікай анеўрызмай левага жалудачка.

— Пры такіх паталогіях анеўрызма не ўдзельнічае ў скарачэнні сэрца, выклікае сардэчную недастатковасць, што скарачае жыццё пацыента. Рэдуцыраванне (змяншэнне) анеўрызмы падаўжае жыццё. Такія аперацыі — будучыня кардыялогіі, — расказаў тады дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».