Вы тут

Зварот Прэзідэнта да воінаў-інтэрнацыяналістаў


Паважаныя таварышы!

Сёння Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Трыццаць гадоў таму завяршылася аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане. За тысячы кіламетраў ад радзімы нашы воіны, прая-віўшы гераічную стойкасць, мужнасць і самаадданасць, першымі кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму, на доўгія гады спыніўшы яго распаўсюджанне па ўсёй зямлі.

Тая вайна прынесла гора ў многія беларускія сем'і, абарваўшы жыцці і скалечыўшы лёсы тысяч нашых суайчыннікаў. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ваеннаслужачых, якія сумленна выканалі свой воінскі абавязак і навечна здабылі славу.

Зараз, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, як ніколі важна помніць пра каштоўнасць міру і спакою на планеце. Воіны-інтэрнацыяналісты — гэта надзейная апора беларускай дзяржаўнасці і патрыятычных сіл краіны. Вашы мужнасць і вернасць абавязку — годны прыклад для сучаснай моладзі.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?