Вы тут

9 беларускіх слоў і выразаў, якія вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануе яе і, магчыма, плануе ўдзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

вы́штукаваць — змайстраваць што-небудзь, разумна камбінуючы, эканомна расходуючы матэрыял; выгадаць, выкраіць;

дзяцю́к — юнак, хлопец; нежанаты малады чалавек;

завэ́дзгаць — запэцкаць, забрудзіць;

масні́ца — дошка падлогі; дошка або бервяно ў якім-небудзь драўляным насціле;

мігаце́ць — паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку; свяціць, блішчаць няроўным бляскам;

падо́ўжны — які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго-небудзь;

рыштава́нне — часовае збудаванне з дошак або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ;

як завязаць — поўна, вельмі многа; колькі можна, уволю (беларускія сінонімы: як стаць, па (самую) завязку, у разорву, аж цераз вушы; рускія адпаведнікі: до отвала, по горло);

у залёты хадзіць — імкнуцца выклікаць прыхільнасць жанчыны (беларусы яшчэ скажуць: халяўкі смаліць, улягаць, залёты рабіць; рускія: заводить шуры-муры, подбивать клинья).

Загаловак у газеце: У залёты хадзіць не бярвенне грузіць...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.