Вы тут

АНТ падрыхтаваў дакументальны фільм «Суровая памяць Афгана»


Да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана тэлеканал АНТ падрыхтаваў адмысловы дакументальны фільм «Суровая памяць Афгана». Ідэя рэалізаваць такі праект узнікла яшчэ летам мінулага года, а здымкі пачаліся ў лістападзе і доўжыліся некалькі месяцаў.


Як расказвае аўтар фільма Тэнгіз Думбадзэ, у гэтых відэаўспамінах перапляліся лёсы розных удзельнікаў ваенных дзеянняў на афганскай зямлі: «Адзін з такіх людзей — Віктар Шэйман, які на працягу двух гадоў пад Кандагарам камандаваў 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай... Мы пабывалі ў Афганістане і сустрэліся з відавочцамі падзей, якія адбываліся 30 гадоў таму. Камусьці можа падавацца неверагодным, але жыхары гэтай краіны сёння з настальгіяй згадваюць 80-я і прысутнасць савецкіх войскаў, бо, нягледзячы на ўсе складанасці, на той час будаваліся школы, заводы, дарогі, у людзей была работа...»

Пра тое, як жыве Афганістан праз 30 гадоў і якім помняць яго былыя савецкія ваеннаслужачыя і тамтэйшае мірнае насельніцтва, фільм раскажа ўжо сёння ўвечары, а таксама ў наступную суботу — 16 лютага, у 16.20.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота пададзена тэлеканалам

Загаловак у газеце: Дзеля памяці

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.