Вы тут

Мы бачылі каханне. І гэта было не ў кіно


...Перш чым зайсці ў палату, той мужчына, пэўна ж, пастукаў. І павітаўся. Але што ў тым такога? Вось і не ў памяці. Затое потым...

Ад дзвярэй праз усю палату ён — невысочанькі, прыгожа ссівелы, з ружай і поўным пакетам — ішоў у кут да акна і нікога-нічога, здаецца, не бачыў.

— Ну як ты, Люба мая? — спытаўся ў новенькай.

— Ды нармальна, — усміхнулася яна і рукой паказала на крэсла.

Мужчына падцягнуў яго бліжэй, да самага ложка, сеў, паправіў хворай коўдру і падушку, у свае нечакана вялікія, дужыя рукі ўзяў яе — маленькую, пульхную...

— Што там дома? — спытала яна.

— Усё добра, усе жывыя-здаровыя. Сказалі кланяцца... Так што ты, калі ласка, не перажывай, — запэўніў мужчына.

Але ж, падобна, спазніўся, бо Люба заплакала. Ён узяўся суцяшаць, казаць:

— Ну што ты, душа мая?! Усё будзе добра! Вось убачыш! Ты толькі не хвалюйся...

Каб не перашкаджаць гэтай размове, мы з суседкамі па палаце ціха паўставалі з ложкаў — рушылі ў калідор. Там стаялі крэслы і раскладушкі, там сноўдалі хворыя і дактары, там было на што паглядзець і аб чым пагаварыць. Але ўсё гэта вабіла менш: нам хацелася вярнуцца ў палату.

Дзверы яе (на адно імгненнечка!) адчынілі хвілін праз 40. Мужчына, падобна, ужо сыходзіў, развітваўся. Адной рукой Люба гладзіла яго па галаве, а другую, цалуючы пальцы, ён трымаў ля вуснаў.

...Мы бачылі каханне.

І гэта было не ў кіно.

Валянціна ДОЎНАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».