Шашлык у слоіку, без мангала і вуглёў
Спатрэбіцца: свініна (шыя ці лапатка) — 1,5 кг, цыбуля рэпчатая — 2—3 шт., сок лімона, соль, прыправы для шашлыка.
Мяса прамыць і парэзаць на невялікія кавалачкі. Дадаць соль, спецыі і сок лімона. Цыбулю парэзаць кольцамі і дадаць да мяса. Пакінуць марынавацца на 30 хвілін. Нанізаць на шашлычныя палачкі мяса, чаргуючы з цыбуляй. На дно слоіка пакласці цыбулю, якая засталася, уставіць 4—5 «шампураў». Закрыць слоік фольгай. Важна! Слоік павінен быць сухі звонку. Адпраўляем у халодную духоўку (каб слоік не лопнуў), уключаем на 180—200 °С і гатуем 60—80 хвілін. Адкрываем духоўку, акуратна дастаём слоік, каб пры розніцы тэмператур ён не лопнуў, выкладваем шашлык на талерку і падаём да стала.
Мужчынскі букет
Ядомыя букеты становяцца ўсё больш папулярныя, бо гэта выдатны і арыгінальны падарунак. Варыянтаў ядомых букетаў велізарная колькасць. Набор прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца, можа быць самы разнастайны: садавіна, агародніна і нават салодкае.
Спатрэбіцца: перац жоўты балгарскі; перац чылі; каўбаса; сыр «коска»; памідоры чэры; багет; сельдэрэй; часнок; каласкі і кветка; доўгія шпажкі; упаковачная папера; шпагат; атласная стужка.
Разразаем багет. Устаўляем доўгія шпажкі ў хлеб. Калі багет вялікі, то ўстаўляем некалькі шпажак.
Разразаем каўбасу. Устаўляем шпажкі. Той жа прынцып выкарыстоўваем і з сырам. Для такіх букетаў вельмі добра падыходзіць вэнджаны сыр у выглядзе «коскі».
Нанізваем на шпажкі агародніну. Для балгарскага перцу выкарыстоўваем некалькі шпажак. Робім з памідораў чэры «шашлычок» на шпажцы.
Пачынаем зборку букета. Бяром некалькі элементаў і размяшчаем так, каб усе складнікі былі бачныя. Замацоўваем шпагатам.
Паступова дадаём астатнія прадукты, раўнамерна размяркоўваючы іх у букеце. Для таго каб прадукты не засланялі адно аднаго, надаём букету кроплепадобную, трохі выцягнутую форму
Ядомы букет атрымліваецца даволі цяжкі, таму важна добра зафіксаваць усе элементы. Кожны новы элемент у кампазіцыі фіксуе шпагат.
Адразаем упаковачную паперу і складаем яе наўскасяк, такім чынам, каб атрымаўся трыкутнік. Каб упакоўка не «моршчылася», робім унізе невялікі надрэз.
Адразаем два невялікія квадраты з абгортачнай паперы, складаем напалову, робім веер і пры дапамозе скотча ці гумкі фіксуем паперу на букеце.
Завязваем атласнай стужкай у тон.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».