Вы тут

Выстаўка «Адукацыя і кар’ера — 2019» пройдзе ў Мінску 14—16 лютага


Пляцоўкай для яе правядзення стане Палац мастацтва (вуліца Казлова, 3).


Мерапрыемства арганізуецца ўжо ў сямнаццаты раз. Яго мэта — дапамагчы абітурыентам, студэнтам, выпускнікам ВНУ, маладым спецыялістам  і ўсім, хто цікавіцца сферай адукацыі, знайсці для сябе месца вучобы, курсы дадатковай адукацыі, праграму стажыроўкі і гэтак далей. Сярод удзельнікаў — вышэйшыя  навучальныя ўстановы Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі нашай краіны.

На выставе будуць прадстаўлены вучэбныя тэхналогіі, курсы замежных моў, магчымасці для атрымання паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, адукацыйныя інтэрнэт-рэсурсы.

Абітурыентаў несумненна зацікавяць лекцыі “Пасткі і лайфхакі ЦТ: як пазбегнуць памылак з-за няўважлівасці?”,  “Чаго чакаць ад тэсціравання і як эфектна вырашаць задачы па матэматыцы?” Педагогам будзе цікава паслухаць пра сучасныя тэндэнцыі ў вобласці школьнай адукацыі і іх уплыў на развіццё школьных тэхналогій.  PR-менаджар ПрацаTUT.BY Ганна Шагун  запрашае на  бясплатны майстар-клас “Як знайсці СВАЮ працу, нават калі не ведаеш,  ШТО і ЯК шукаць?” Усе дні выставы на розных пляцоўках у сталіцы будзе праходзіць канферэнцыя “Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты да выніку”.

На выставе таксама будзе працаваць пляцоўка “Не багі гаршкі абпальваюць”, дзе госці змогуць пазнаёміцца з рознымі прафесіямі. Мінскі каледж швейнай вытворчасці  будзе навучаць мастацтву вышыўкі сувенірнай прадукцыі. Каледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі — ручному ткацтву дываноў. Мінскі каледж лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання арганізуе майстар-клас “Сучасныя напрамкі моды пляцення валасоў” з паказам мадэляў прычосак. Мінскі механіка-тэхналагічны каледж — майстэрству карвінга (мастацкай нарэзцы садавіны і гародніны).

Час работы выставы 14 і 15 лютага — з 10.00 да 18.00, 16 лютага — з 10.00 да 16.00

Арганізатарам выставы "Адукацыя і кар'ера” выступае камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачнае прадпрыемства “Экспафорум” (падрабязную праграму ўсіх мерапрыемстваў фестывалю можна знайсці на яго сайце http://eduexpo.by/#about). Уваход на выставу свабодны, але арганізатары просяць скарыстацца папярэдняй электроннай рэгістрацыяй, каб атрымаць запрашальны білет, які дае права бясплатнага наведвання і пазбавіць неабходнасці запаўняць анкету пры ўваходзе на выставу. Наведвальнікі, якія не прайшлі электронную рэгістрацыю, у абавязковым парадку павінны запоўніць анкету на ўваходзе на экспазіцыю выставы!

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.