Вы тут

Першы маладзёжны конкурс стартапаў “Startup Heart” пройдзе ў БДУ


Ён накіраваны на стымуляванне прадпрымальнікаў да стварэння бізнес-праектаў, дапамогу ў рэалізацыі ідэй, пошук партнёраў або інвестараў. Таксама ініцыятыва стане пляцоўкай для дэманстрацыі арганізатарскіх здольнасцяў студэнтаў БДУ. Увесь тэхнічны працэс падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства выканае каманда з 25 прадстаўнікоў  эканамічнага факультэта, факультэтаў сацыякультурных камунікацый і журналістыкі. Студэнты будуць адказваць за фарміраванне базы праектаў, запрашэнне інвестараў, дызайнерскае афармленне конкурсу і камунікацыю з распрацоўшчыкамі.


Удзельнікамі спаборніцтваў могуць стаць усе ахвотныя старшакласнікі, студэнты і маладыя спецыялісты да 30 гадоў. Ідэі або гатовыя праекты ў галіне IT, “Разумнага горада”, інтэлектуальных тэхналогій, медыцыны, адукацыі і іншых сферах прымаюцца да 15 сакавіка па спасылцы.

Конкурс уключае пяць этапаў. Прыём заявак стартуе 15 лютага. Другі тур прадугледжвае адбор найлепшых ініцыятыў і правядзенне вэбінараў, майстар-класаў па прасоўванні асабістага брэнда, кар'ернага росту ў сферы продажаў і інш. На наступных этапах кожнаму з ўдзельнікаў прызначыць куратара, якія  дапамогуць аўтарам падрыхтаваць стартап да рэалізацыі, знайсці фінансавую падтрымку і ацаніць попыт на новы прадукт ва ўмовах рынку.

Падвядзенне вынікаў “Startup Heart” адбудзецца 15 мая. Пераможца атрымае фінансавую падтрымку для прасоўвання свайго праекту. Таксама прадугледжаны прызы ад спонсараў. Арганізатарам мерапрыемства выступае эканамічны факультэт БДУ.

Дадатковая інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце http://startupheart.by і ў групе “УКантакце” https://vk.com/startupheart

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.