Вы тут

У Стоўбцах развіталіся з загінулымі настаўніцай і школьнікам


У Стоўбцах у сераду развіталіся з забітай настаўніцай і вучнем сярэдняй школы №2, паведамляе Sputnik.


І настаўніца, і адзінаццацікласнік загінулі ад нажавых раненняў, якія ім нанёс 15-гадовы вучань школы ў панядзелак, 11 лютага. Падазраваны школьнік затрыманы.

Развітанне з настаўнікам прайшло ў яе дома, у Стоўбцах, пахаваюць загінулую на яе малой радзіме, у вёсцы Шашкі.

У гэты ж час у Стоўбцах праводзілі ў апошні шлях 11-класніка.

Развітацца з загінулым вучнем Аляксандрам прыйшлі нават тыя, хто не быў з ім знаёмы. Адпяванне школьніка праходзіла ў саборы святой праведнай Ганны.

Сёння ў школе ідуць заняткі, але многія школьнікі прыйшлі на развітанне з настаўніцай і старшакласнікам.

На адпяванне ў царкву труну з целам юнака прынеслі пазней за агавораны час - занадта многія хацелі з ім развітацца. Велізарная працэсія, у якой было вельмі шмат маладых людзей з букетамі кветак, расцягнулася на цэлую вуліцу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.