Вы тут

Xiaomi прадставіць свой флагманскі смартфон адначасова з Samsung


20 лютага Xiaomi прадставіць новы топавы смартфон - Mi 9. Цікава, што ў гэты ж дзень адбудзецца анонс флагманскіх апаратаў кампаніі Samsung - Galaxy S10 і Galaxy Fold, які згінаецца. Пра гэта піша 42.TUT.BY са спасылкай на Gizchina.


Прэзентацыя флагмана Xiaomi Mi 9 пройдзе ў Кітаі, дзе пазіцыі вытворцы асабліва моцныя. Але аглядальнік рэсурсу PhoneArena піша, што з улікам велізарнай цікавасці з боку прэсы да аналагічнага мерапрыемства Samsung "рашэнне Xiaomi не выглядае добрай ідэяй".

Хутчэй за ўсё, Mi 9 атрымае экран на 6,4 цалі з AMOLED-матрыцай і дазволам 2220 на 1080 кропак. У панэль будзе ўбудаваны сканер адбіткаў пальцаў. Працэсарам выступіць Snapdragon 855, які дапоўняць 6/8 ГБ аператыўнай і 128/256 ГБ пастаяннай памяці. Меркаваная ёмістасць акумулятара - 3500 мАг. Аперацыйная сістэма - Android 9 з абалонкай MIUI.

Асноўная камера будзе складацца з трох модуляў. Першы - 48-мегапіксэльны, другі - 12-мегапіксэльны. Трэці сэнсар - 3D ToF-датчык для вызначэння глыбіні аб'ектаў у кадры і стварэння аб'ёмных 3D-мадэляў. Акрамя таго, смартфон захавае 3,5-мм раз'ём для навушнікаў, а таксама атрымае тэхналогію паскоранай падзарадкі на 32 Вт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».