Вы тут

Дзе прапішуцца бюджэтныя авіякампаніі?


Міністэрства транспарту і камунікацый прапрацоўвае пытанне стварэння базавага аэрапорта для лаўкост-кампаній у адным з абласных цэнтраў. Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей АЎРАМЕНКА на выніковай калегіі свайго ведамства.


У апошні час у нас у краіне вялікая ўвага аддаецца развіццю абласных аэрапортаў. «Асноўны акцэнт робіцца на стварэнні рэгіянальных паветраных гаваняў з пункту гледжання прыцягнення туды і чартарных рэйсаў, і рэгулярных, — сказаў Аляксей Аўраменка. — Цяпер мы прапрацоўваем пытанне базавага абласнога аэрапорта для лаўкост-кампаній, якія ў далейшым могуць прыйсці ў Беларусь».

Пытанне з выбарам рэгіёна пакуль не вырашана. Аднак у першую чаргу лаўкосты прыйдуць у абласныя аэрапорты, такія як Гродна і Гомель, адзначаюць у міністэрстве. Зараз завяршаюцца работы па рэканструкцыі Брэсцкага аэрапорта. «Сёння ён гатовы да работы», — сказаў міністр. Паветраная гавань, паводле яго слоў, цяпер здольная прымаць цэлы шэраг сучасных судоў, у тым ліку Boeіng 767.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».