Вы тут

Мінпрыроды падтрымлівае будаўніцтва завода па спальванні смецця


Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр КОРБУТ.


Па статыстыцы, прыкладна 25 % адходаў у свеце ўтылізуюць, а 50—55 % — спальваюць. У нашай краіне таксама ёсць неабходнасць знішчыць смецце. Ужо абвешчаны тэндар на будаўніцтва завода, работы могуць пачацца ўжо ў гэтым годзе. Па словах намесніка міністра, пры падрыхтоўцы тэхнічнай дакументацыі павінны быць улічаны ўсе экалагічныя патрабаванні, адным з асноўных з'яўляецца наяўнасць адмысловых фільтраў і сістэм ачысткі.

Аляксандр Корбут таксама адзначыў, што сёння ёсць інвестыцыйная прапанова, якая дазволіць стварыць прадпрыемства па перапрацоўцы ў Рэспубліцы Беларусь ПЭТ-пакетаў. Намеснік міністра выказаў надзею на тое, што ў найбліжэйшы час такое прадпрыемства будзе працаваць. «Акрамя таго, мы прапануем канцэрну «Белхарчпрам» выключыць з выкарыстання тыя поліэтылены, якія не перапрацоўваюцца».

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: Па сусветных стандартах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».