Драмтэатру Беларускай Арміі прысвоена ганаровае званне “Заслужаны калектыў Беларусі”
У Мінску працуе каля чатырох дзясяткаў тэатраў: драматычных, музычных, пластычных... “Падмосткі армейскага тэатра — унікальныя, бо ўсё гэта спалучаюць, — з гонарам гаворыць Алена Давыдава, кіраўніца літаратурна-драматургічнай часткі тэатра. — Задумваўся ж ён у класічным варыянце. У 2002 годзе яго заснаваў Міністр абароны Леанід Мальцаў, назваўшы “тэатрам моцных пачуццяў”. Кіраваць новым тэатрам даручылі выдатнаму драматургу Аляксею Дудараву. На сцэне ішлі яго спектаклі пра людзей на вайне, прычым і цяпер дудараўскія героі жывуць на гэтай сцэне”.
Рашэнне Савета Міністраў аб прысваенні Драмтэатру Беларускай Арміі звання “Заслужаны калектыў Беларусі” — знакавая падзея. Гэта ж і ацэнка яго важкага ўнёска ў развіццё нацыянальнай культуры, дасягненні ў галіне мастацтва. Гэта — і глядацкае прызнанне дома й за мяжой, досвед выхавання моладзі.
Сёння ў тэатры ставяцца розныя спектаклі: камедыі, драмы, вадэвілі, казкі — у тым ліку “Снежная каралева”. Гэты спектакль адзначны ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміяй як лепшы спектакль для дзяцей. Цяпер мастацкая кіраўніца ў тэатры — Марына Дударава.
Іван Іванаў
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!