Вы тут

Першыя білеты на "Славянскі базар у Віцебску" паступяць у продаж 22 лютага


XXVІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёлета пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Цырымонія ганаровага адкрыцця адбудзецца 11 ліпеня, закрыцця — 15-га. Як заўсёды, гледачоў чакаюць сюрпрызы. Дарэчы, першы з іх — кошт білетаў застанецца на ўзроўні мінулага года і нават паменшыцца.


Як паведаміў кіраўнік дырэкцыі "базару" Глеб Лапіцкі, упершыню беларускі нацыянальны адборачны тур для ўдзелу ў дзіцячым і дарослым конкурсах вакалістаў пройдзе не ў Мінску, а ў Оршы. А ў сярэдзіне сакавіка ў Рызе адбудзецца аналагічнае аб'яднанае выпрабаванне для талентаў з Латвіі, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Германіі...

Асаблівасць сёлетняга конкурсу маладых выканаўцаў у тым, што ў Віцебску не будзе паўфіналу. У першы дзень хлопцы і дзяўчаты выканаюць славянскі хіт у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У другі дзень — сусветны шлягер у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай "Тодэс".

Арганізатары заінтрыгавалі таксама анонсам канцэрта, прысвечанага юбілею "Песняроў". Што датычыцца зорак, ужо вядома, што прыедуць Валерый Лявонцьеў, Надзея Кадышава, Аляксандр Панаётаў...

Першыя білеты паступяць у продаж 22 лютага. У дырэкцыі падкрэслілі, што падчас фэст будуць задаволеныя ўсе гледачы, незалежна ад узросту і ўзроўню даходаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».