Вы тут

Фотаархіў дзядзькі Антона


Днямі ў рэдакцыю нашай газеты завітаў пажылы мужчына з кіёчкам і невялічкай сумкай. Адрэкамендаваўся: «Антон Ліпніцкі. Мінчанін. Пенсіянер».


Мы прыселі побач у крэслы. Праз хвілінку на часопісны столік госць «Звязды» выклаў прынесеныя ў сумцы старыя фотаздымкі. Маленькія і вялікія, надрукаваныя на фотапаперы, — яны падаліся стракатымі лісточкамі даўняга календара. Нагадаўся мінулы час без мабільных тэлефонаў і камп'ютараў, калі фотаздымак узнікаў перад намі не электроннай выявай на экране, а рэальна існуючым на цвёрдай, але гнуткай кардонцы.

— Я сорак гадоў працаваў з фотаапаратамі ў руках, — расказваў наш госць. — Дапамагаў афармляць кнігі, часопісы, стэнды. Пабываў у многіх гарадах і вёсках. Адным словам — фіксаваў дасягненні народнай гаспадаркі. Мноства маіх здымкаў адышло ў мінулае, знікла там бясследна...

Але ж высветлілася, што па сваіх страчаных фотаработах мой суразмоўнік не надта сумуе, бо ў хатнім архіве засталіся тыя, што калісьці ён рабіў «для душы». Сярод іх — фота родных і знаёмых, пейзажы беларускіх мясцін, заўважаныя пільным вокам фотамайстра смешныя сітуацыі з гарадскога жыцця.

З фотаархівам старога майстра знаёмыя ўсе жыхары яго пад'езда ў шматпавярховым доме. Кабіну ліфта (не парушаючы правілаў карыстання тэхнікай!) дзядзька Антон упрыгожыў сваімі каляровымі фотапейзажамі — глядзіце, суседзі, якая прыгожая наша зямля!

Некаторыя вясёлыя сюжэты, знятыя Антонам Ліпніцкім з дапамогай простага плёначнага фотаапарата, мы вырашылі паказаць чытачам «Звязды». Робім такое, каб зноў пацвердзіць выснову: сапраўдны гумар ніколі не старыцца, нават калі аўтару гэтых вясёлых сюжэтаў ужо за дзевяноста гадоў.

Днямі я завітаў да дзядзькі Антона і сфатаграфаваў яго на прагулцы каля рэчкі, у незвычайнай «выставачнай зале» ліфта, у час размоў-успамінаў з жонкай Галінай над здымкамі сямейнага архіва.

Сва­ім фо­та­здым­кам дзядзь­ка Ан­тон даў на­ступ­ныя наз­вы:

Жыў у ба­бу­лі бе­лень­кі коз­лік...

Каз­кі Мінск­ага мо­ра.

Яна зноў не прый­шла.

Бар­сік — сяб­ра ры­ба­ло­ва.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.