Вы тут

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў студзені


Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў студзені. Больш за ўсё падаражэў звадкаваны газ (на 25,58 працэнта), патаннела - зімовае адзенне і абутак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.


Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё патаннелі ікра ласосевых рыб (на 2,86 працэнта) і хлеб (на 2,54 працэнта). Падаражэла свежая белакачанная капуста (на 18,61 працэнта), вінаград (на 18,22 працэнта), свежыя памідоры (на 16,43 працэнта), бананы (на 13,68 працэнта). Агародніна стала даражэйшай на 12,74 працэнта, фрукты - на 7,55 працэнта. У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі падаражэлі на 1,49 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 1,23 працэнта, алкагольныя напіткі - таннейшымі на 0,31 працэнта.

Адзенне патаннела на 0,13 працэнта, абутак падаражэў на 3,13 працэнта. Пры гэтым боты, падбітыя футрам, патаннелі на 3,61 працэнта, больш як на 3 працэнты - зімовыя курткі і паліто.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны падаражэлі на 0,3 працэнта. Самым прыкметным было павелічэнне платы за прававыя паслугі - на 4,08 працэнта і інтэрнаты - на 3,93 працэнта. Курсы замежных моў патаннелі на 2,4 працэнта, паслугі лазняў і душавых - на 2,1 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,9 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».