Вы тут

Тэхналогіі актыўнага навучання будуць вывучаць педагогі ў ГрДУ імя Я.Купалы


Унікальная інавацыйная праграма павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў “Універсітэт адукацыйных інавацый: тэорыя, методыка і практыка сучаснай адукацыі” стартавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


На працягу пяці месяцаў (з лютага па май) слухачы будуць знаёміцца ​​з інавацыйнымі адукацыйнымі тэхналогіямі і ствараць уласныя адукацыйныя прадукты — заданні, метадычныя распрацоўкі, апрабаваць іх на практыцы ў ходзе выкладчыцкай дзейнасці, а потым  дзяліцца вынікамі з калегамі. Праграма дапаможа выкладчыкам ВНУ, каледжаў, настаўнікам школ знайсці новыя эфектыўныя рашэнні ў планаванні, правядзенні і змесце вучэбных заняткаў з выкарыстаннем інавацыйных адукацыйных тэхналогій.

Праграма курсаў уключае шэсць блокаў, кожны з якіх знаёміць з асобнай адукацыйнай тэхналогіяй актыўнага навучання: маюцца на ўвазе тэхналогія пашыранага сумеснага навучання, навучанне з выкарыстаннем мабільных праграм, відэа і гейміфікацыя, а таксама тэхналогія перакуленага і змешанага навучання. Удзельнікі курсаў атрымаюць адказы на  пытанні, чаму сёння актыўнае навучанне знаходзіцца на верхніх радках рэйтынгу найбольш запатрабаваных адукацыйных тэхналогій? Як зрабіць мабільнае навучанне карысным спадарожнікам педагога і вучня? У якіх выпадках відэакантэнт пашырае змястоўную прастору навучальных заняткаў? Як навучэнцы з дапамогай тэхналогіі перакуленага навучання атрымліваюць новы адукацыйны досвед? Чаму сучасную ўніверсітэцкую рэчаіснасць нельга ўявіць без выкарыстання тэхналогіі змешанага навучання?  У рамках курсаў слухачы набудуць практычныя навыкі выкарыстання праектнага метаду ў міждысцыплінарнай дзейнасці.

У якасці мадэратараў выступяць выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы — удзельнікі праекту “Змяненні ў адукацыйным асяроддзі: прасоўванне інавацыйнага выкладання і навучання для паляпшэння адукацыйнай дзейнасці студэнтаў у краінах Усходняга партнёрства PRINTeL”.

Асвойваць адукацыйную праграму слухачы будуць у двух групах: на рускай і англійскай мовах. Рэалізацыя праграмы на англійскай мове дазволіць пашырыць камунікатыўныя кампетэнцыі ў галіне англамоўных прафесійных стасункаў.

Вынікам навучання стануць уласныя адукацыйныя прадукты слухачоў, прадуктыўныя камунікацыі і каштоўны вопыт, што дасць магчымасць педагогам вызначыцца з выбарам найбольш перспектыўных тэхналогій для асабістай адукацыйнай практыкі.

Варта адзначыць, што ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце сфарміравана эфектыўная сістэма бесперапыннага павышэння прафесійнага майстэрства выкладчыкаў: рэгулярна арганізуюцца курсы "Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава”, “Асновы эўрыстычнага навучання ў ВНУ". Курсы павышэння кваліфікацыі па праграме "Асновы эўрыстычнага навучання ў ВНУ" у сакавіку бягучага года ўпершыню пройдуць на англійскай мове.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.