Вы тут

На сталічным заводзе "Інтэграл" абрушылася сцяна — двое загінулых


На месцы абрушэння сцяны аднаго з будынкаў "Інтэграла", якое адбылося 12 лютага на вул. Казінца, працуюць следчыя, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Telegram-акаўнт СК.


Фота: realt.onliner.by

Зараз устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Як высветлілася, пры правядзенні дэмантажных работ абрушылася цагляная частка будынка. Канструкцыя ўпала на двух працаўнікоў прадпрыемства. У выніку 63-гадовы мужчына загінуў адразу, другі памёр, калі яго везлі ў бальніцу.

У СК ўдакладнілі: на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Пры ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі МНС, ДКСЭ і міліцыі праводзіцца агляд.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.