Вы тут

Прагноз надвор'я на бягучы тыдзень


Кантраснае надвор'е ў лютым — калі ўначы мінус 10, то ўдзень да 5 цяпла.

У пачатку тыдня атмасферныя франты прынясуць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. Раніцай і ўначы месцамі чакаецца суцэльная галалёдзіца, а ўдзень — да пяці цяпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сярэдзіне тыдня ўслед за франтальнымі часткамі на тэрыторыю краіны пачне паступаць паветраная маса скандынаўскага паходжання. Тэмпературны фон трохі панізіцца, і па начах будзе падмарожваць, а з ростам атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат. У сераду месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег.
У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

У чацвер у асобных раёнах па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Амаль паўсюдна чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях панізіцца да 8—10 марозу. Удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла. У пятніцу ў вобласці павышанага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 марозу, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях — да мінус 10 градусаў, удзень — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. Па паўднёва-заходнім рэгіёне ўдзень будзе 4—5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Мокры снег, а месцамі яшчэ і туман

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».