Вы тут

Праблемы і перспектывы регіянальных СМІ абмяркуюць на канферэнцыі ў БДУ


Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы" пройдзе 12—13 лютага ў БДУ


У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 130 тэарэтыкаў і практыкаў журналістыкі, якія прадстаўляюць каля 60 рэгіянальных і раённых рэдакцый нашай краіны.

На працягу двух дзён пройдуць секцыі, у рамках якіх  журналісты абмяркуюць сучаснае становішча рэгіянальных медыя ў лічбавым асяроддзі і іх ролю ў фарміраванні нацыянальнай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Будуць арганізаваныя круглыя ​​сталы па пытаннях асвятлення культурнага асяроддзя, ацэнкі тэндэнцый і перспектыў камунікацыі рэгіянальных арганізацый.

На панэльнай дыскусіі “Прымяненне заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах” эксперты падзеляцца вопытам работы ў сферы аўтарскага права.

У рамках канферэнцыі адбудзецца экспертна-медыйны дыялог “Маўленчы імідж рэгіянальнай газеты”. Яго мадэратарам выступіць загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Віктар Іўчанкаў. У праграме прадугледжана анлайн-дыскусія, удзельнікамі якой стануць студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі БДУ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Таксама ў рамках канферэнцыі будуць абмеркаваныя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу, падрыхтоўкі абітурыентаў і перападрыхтоўкі спецыялістаў.

Арганізатарам канферэнцыі выступае факультэт журналістыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.