Вы тут

У Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі пачаўся выставачны праект


У Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі, які знаходзіцца ў ратушы — помніку архітэктуры, пачаўся выставачны праект, асновай якога сталі прадметы, што былі ў свой час перададзеныя жыхарамі горада і такім чынам папоўнілі музейныя фонды і экспазіцыйныя паліцы. І першая выстаўка з гэтага фонду — Неанілы Шаўцовай. Калекцыя васьмідзесяцігадовай жыхаркі самая шматлікая — 523 экспанаты з пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя. Тут фатаграфіі і паштоўкі рэвалюцыйнага часу, пяцідзясятых — сямідзясятых гадоў, арыгінальныя рэчы побыту, посуд, прас, узнагароды бацькі-франтавіка, нават парфумерыя...


— Для мяне важна пакінуць памяць пра сваіх працавітых і сумленных продкаў — род Андроцкіх, пра час маёй маладосці, — тлумачыць сваё памкненне здаваць музейнай установе асабістыя рэчы Неаніла Міхайлаўна. — Мая матуля да вайны вучылася ў тэхнікуме, які размяшчаўся ў будынку ратушы, дзе цяпер і знаходзіцца музей. Таму ратуша для мяне — месца ўспамінаў і памяць пра роднага чалавека.

Неаніла Міхайлаўна па прафесіі медык, доўгі час працавала фельчарам у хуткай дапамозе. А яшчэ яна ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, яе працоўны стаж — сорак шэсць гадоў. На пенсіі ўзначальвала раёны камітэт Чырвонага Крыжа.

На гэтым здымку Неаніла Шаўцова і яе муж Барыс разам з галоўным хавальнікам музея Людмілай Філюшкінай і старшым навуковым супрацоўнікам Марынай Кузьмянковай выбіраюць экспанаты, якія будуць складаць сямейную выставачную экспазіцыю.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Месца ўспамінаў — ратуша

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?