Вы тут

Мірскі замак стане больш прывабным для турыстаў


Аўдыягіды, адноўлены італьянскі парк і летняя кавярня.

Нягледзячы на тое, што грунтоўная рэканструкцыя старажытнага замка завершана, у ім працягваюцца работы па аднаўленні наваколля і ўнутраным аснашчэнні.


Так, адным з этапаў па далейшым удасканаленні палацавага комплексу «Мір» стане атрыманне 126 тысяч еўра на тэхнічнае аснашчэнне яго экспазіцый. Сродкі выдзяляюцца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва — Латвія — Беларусь 2014—2020» у рамках рэалізацыі сумеснага праекта з Дырэкцыяй літоўскіх паркаў Павільню і Веркю.

Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведаміў дырэктар музея «Палацавы комплекс «Мір» Алесь ЛОЙКА. Паводле яго слоў, на гэтым тыдні адбылося падпісанне партнёрскага дагавора паміж музеем у Міры і дырэкцыяй літоўскіх рэгіянальных паркаў па рэалізацыі сумеснага праекта. Аб'ядноўваюць бакі ўладальнікі замка, якія былі трэцімі па ліку — князі Вітгенштэйны. На рэалізацыю праекта па тэхнічным умацаванні (што ўключае набыццё сучасных сродкаў для візуалізацыі і аўдыялізацыі дзеючай экспазіцыі) беларускаму боку, як пераможцу праекта, выдзеляць грант у 126 тысяч еўра. Па словах суразмоўніка, сёлета ўсе работы будуць завершаны.

Другім этапам сумеснага партнёрства з літоўскім бокам павінен стаць удзел зноў жа ў трансгранічным праекце па рэканструкцыі італьянскага рэнесанснага парку, які існаваў пры Радзівілах.

— Мы выходзім за межы замка і звяртаем сваю ўвагу на навакольныя краявіды: палацавы комплекс размешчаны на тэрыторыі 26 гектараў, — тлумачыць Алесь Лойка выбар далейшых шляхоў да таго, каб зрабіць наведванне адной са славутых мясцін Беларусі больш прывабным для турыстаў. Цяпер «Мінскпраект» рыхтуе праектна-каштарысную дакументацыю. Работы па рэканструкцыі плануюць распачаць налета.

Адным з дадатковых прывабных момантаў павінна стаць і летняя кавярня, якая з'явіцца тут пасля рэканструкцыі дамбы менавіта пад гэтыя патрэбы.

Дарэчы, праектная арганізацыя «Гроднаграмадзянпраект» ужо распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю, згодна з інвестпраектам, заключаным паміж Гродзенскім аблвыканкамам і музеем «Палацавы комплекс «Мір».

Наша даведка

У 2000 годзе ЮНЕСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».