Вы тут

Песню бярыце з сабою. Белымі пялёсткамі


Сяргей Дарожны (25.02.1909—19.07.1943) — вядомы беларускі паэт, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч. Сёлета дваццаць пятага лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння творцы.

С. Дарожны пражыў пакутлівае, гаротнае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны яго сям'я была ў бежанстве ў Варонежы. З дванаццаці гадоў выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. З 1934 года быў членам Саюза пісьменнікаў БССР. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, потым на радыё, адкуль быў звольнены па палітычных матывах. У 1936 годзе асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі і накіраваны на будаўнічыя работы на Далёкі Усход, дзе і загінуў у Ніжне-Амурскім лагеры. Рэабілітаваны ў 1957-м.

Аўтар кніг лірычных вершаў «Васільковы россып», «Пракосы на памяць», зборніка «Звон вясны» (сумесна са Змітраком Бядулем).


Вершы — Сяргей Дарожны, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Белымі пялёсткамі параслі нізіны,

Белымі снягамі серабрыцца гаць.

Белая маўклівасць села на каліны,

Села берагамі зацвітаць.

Прыпеў:

За акном каліны, за акном таполі

І зара над гаем з зараніц.

А цяпер каліны хіляцца у полі

З белымі снягамі ніц.

Куплет 2:

Пасінела неба раніцой над гаем,

Пасінела рана — пасінела скрозь.

А сягоння любая у мяне другая,

Ў залатым убранні, ля бяроз.

Прыпеў:

Куплет 3 як 1 (у танальнасці на 0,5 тону вышэйшай):

Белымі пялёсткамі параслі нізіны,

Белымі снягамі серабрыцца гаць.

Белая маўклівасць села на каліны,

Села берагамі зацвітаць.

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.