Вы тут

Першы фестываль лічбавых тэхналогій DigiFEST пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы


Галоўная мэта — стымуляваць цікавасць дзяцей да лічбавых тэхналогій і робататэхнікі.  Праграма фестывалю прадумана з улікам узросту ўдзельнікаў. Так, студэнтам, навучэнцам каледжаў і старшакласнікам будуць прапанаваныя майстар-класы па праграмаванні мікракантролераў, робататэхніцы, 3D-мадэляванні і друку, праектаванні праграм і рабоце з платформай “Інтэрнэт рэчаў”. Кагосьці зацікавяць майстар-класы па праграмаванні і кіраванні беспілотнымі транспартнымі сродкамі, канструяванні робатаў, праграмаванні шматфункцыянальных робатаў-маніпулятараў, выкананні розных чарцяжоў, схем і малюнкаў.


Для навучэнцаў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту арганізуюць майстар-класы па праграмаванні і канструяванні мадэляў з выкарыстаннем механічных перадач і робата на дыстанцыйным кіраванні. Дзецям раскажуць, як стварыць праект “разумнага дома” з дапамогай лічбавай лабараторыі, пакажуць, як збіраць электрычныя схемы і прылады з дапамогай электроннага канструктара. Акрамя гэтага ўсе ахвотныя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па маляванні 3D-ручкай.

Падчас фестывалю пройдуць дэманстрацыі цікавых распрацовак у галіне робататэхнікі, удзельнікаў пракансультуюць па пытаннях атрымання адукацыі ў галіне лічбавых тэхналогій. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай спецыяльнасці "Камп’ютарная фізіка", на якую ўпершыню будзе абвешчаны набор у ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2019 годзе. Акрамя гэтага партнёры ўніверсітэта правядуць прафарыентацыйны майстар-клас "Паспрабуй сябе ў IT-прафесіях".

Фестываль арганізаваны фізіка-тэхнічным факультэтам купалаўскага ўніверсітэта сумесна з партнёрамі: вучэбна-навукова-вытворчым цэнтрам “Тэхналаб”, Асацыяцыяй "Робататэхніка і штучны інтэлект", школай лічбавых тэхналогій “Фарсайт”, лабараторыяй робататэхнічных сістэм Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН РБ, кампаніяй EasyCraft, Гродзенскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці, Адукацыйным цэнтрам ПВТ.

Фестываль адбудзецца 16 лютага.

Удзел ва ўсіх у мерапрыемствах бясплатны. Падрабязная праграма і рэгістрацыя на фестываль па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».