Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавяцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць узяць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

  • амша́нік — уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол;
  • віці́на — крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ;
  • ляда́шчы — кволы, нядужы, дрэнны; стары, струхлелы;
  • рухля́к — рыхлая асадкавая горная парода, якая складаецца з гліны і дробных кавалачкаў вапны;
  • рышто́к — жалабок, канаўка, раўчук для сцёку вады;
  • піро́п — каштоўны камень чырвонага колеру, разнавіднасць граната;
  • папа́р — поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы;
  • эспадро́н — вучэбная зброя, якая прымяняецца ў фехтаванні;
  • ца́ля — мера даўжыні, роўная 2,54 см;
  • перабраць меру — зрабіць лішняе, хапіць цераз край (беларускія сінонімы: кій перагнуць, праз меру ўзяць; рускія адпаведнікі: перегнуть палку, хватить через край);
  • у віру на калу — пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё; далёка, невядома дзе (беларусы яшчэ скажуць: у вірах на юрах, у чортавых зубах, проці ліха на ўзгорачку; рускія: у черта на куличках).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?