Вы тут

«Беларусь 2» запускае рэаліці-шоу «Муж напракат»


Новае рэаліці-шоу прапануе сваім гледачам «Беларусь 2» акурат напярэдадні Дня закаханых, 13 лютага.


Называецца гэты тэлепраект, зняты і «абкатаны» расійскімі тэлевізійнікамі ўжо летась, «Муж напракат». Сямейныя пары, у якіх незадаволенасць сужэнцаў адно адным дасягнула крытычнага перадразводнага градуса, спрабуюць усё ж пераадолець крызіс стасункаў з дапамогай псіхолага, дзеля чаго кожны на працягу некалькіх дзён жыве з новым чалавекам, які ўвасабляе для іх бездакорнасць і ідэал: напрыклад, жанчыны «бяруць напракат» узорнага сем'яніна, афіцэра ці вядомага мастака, мужчыны ж правяраюць, што такое жыць побач з перакананай чайлд-фры альбо самадастатковай і ўпэўненай у сабе бізнесвумен.

Псіхолаг і вядучая праекта Іна Чудзінава на ўсіх этапах знаходзіцца побач з героямі і цікавіцца, што іх задавальняе ў пераменах, а што не спраўджвае чаканні. Аказваецца, часта стомленым ад уласнага сямейнага ладу людзям дастаткова, каб іх проста выслухалі, не перабіваючы... У фінале ж кожнаму ўдзельніку трэба шчыра адказаць самому сабе, ці насамрэч усё так дрэнна ў іхняй сям'і і ці такія ўжо ідэальныя новыя партнёры, — а гледачы ўбачаць, якія разбітыя кубкі яшчэ можна склеіць, і, мабыць, зробяць пэўныя высновы для сябе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».